Дэпутаты парламента Нідэрландаў прагаласавалі за прадастаўленне ўраду больш часу, каб знайсці рашэнне адносна вынікаў рэферэндуму, на якім было адхіленае Пагадненне аб асацыяцыі Украіна-ЕС, паведамляе NOS.nl.

Сацыялістычная партыя Нідэрландаў выставіла ў парламенце прапанову да ўрада аб адклiканнi закона аб ратыфікацыі Пагаднення аб асацыяцыі паміж ЕС і Украінай.

Сацыялісты ініцыявала галасаванне не па партыйным прынцыпе, як звычайна, а пайменна — гэта значыць называлася прозвішча кожнага дэпутата, а той павінен быў сказаць «за» ці «супраць».

Дзве кааліцыйныя партыі і два незалежных дэпутаты прагаласавалі супраць адмены, падтрымаўшы ўрад 75 галасамі супраць 71. Адзін дэпутат ад кіруючай Лейбарысцкай партыі перайшоў на бок апазіцыі.

Дэпутат ад Сацпартыі Гары ван Бомель, які з'яўляецца адным з галоўных праціўнікаў асацыяцыі, адзначыў, што «расчараваны вынікам галасавання».

«Меркаванне народа адышло на другі план», — напісаў ён у Twitter.

Нагадаем, на кансультатыўным рэферэндуме ў Нідэрландах 6 красавіка супраць Пагаднення аб асацыяцыі Украіны з Еўрасаюзам прагаласавалі 61% галандцаў, якія прыйшлі на ўчасткі.

Таксама паведамлялася, што сваю пазіцыю адносна Пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і ЕС ўрад Нідэрландаў вызначыць не раней за канец чэрвеня.

Прэзідэнт Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер заявіў, што ўрад Нідэрландаў, а не ЕК павінна распрацоўваць альтэрнатыўны план пасля рэферэндуму адносна Пагаднення аб асацыяцыі Украіна-ЕС.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру