Адзнаку «выканана» адносна бязвізавага рэжыму Украіны і ЕС можна будзе паставіць праз некалькі месяцаў. Пра гэта прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў у звароце адносна рашэння Еўракамісіі.

«Бязвізавы рэжым быў маім абавязацельствам перад вамі. Адзнаку «выканана»можна будзе паставіць праз некалькі месяцаў. На шляху да гэтага рашэння мы правялі рэформы, якія змянілі краіну. ЕС высока ацэньвае і падтрымлівае нашы рэформы. Ад імя ўкраінскага народа хачу падзякаваць Еўракамісіі за гэта рашэнне, якое яшчэ больш збліжае нас з адзінай еўрапейскай сям'ёй», — адзначыў Парашэнка.

Ён падкрэсліў, што гэта быў доўгі шлях цяжкай дыпламатычнай і ўнутрыпалітычнай працы.

«Памятаю кожны крок на гэтым шляху, кожнае рашэнне, практычна кожную літару ў бязвізавым заканадаўстве. І ўвогуле мы выканалі план, які ўтрымліваў у сабе амаль 140 умоў. Самыя галоўныя з якіх тычацца новай эфектыўнай сістэмы бяспекі і барацьбы з карупцыяй. У прыватнасці, усе антыкарупцыйныя заканадаўствы прынятыя як адна з умоў адмены віз», — сказаў Парашэнка.

Сёння Еўрапейская камісія прапанавала Еўрапарламенту і Радзе Еўрапейскага саюза адмяніць візы для грамадзян Украіны. Яшчэ ў снежні 2015 года паведамлялася аб выкананні Украінай усіх умоў для лібералізацыі візавага рэжыму з ЕС.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?