Насельніцтва Кітая дасягнула 1,373 мільярда чалавек, што на 33,77 мільёна больш у параўнанні з дадзенымі перапісу насельніцтва 2010 года.

ifeng.com

ifeng.com

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на інфармацыю Нацыянальнага бюро статыстыкі КНР.

Колькасць людзей, якія жывуць у гарадах, дасягнула 767,5 млн (55,88%) ад агульнай колькасці насельніцтва, і з 2010 года ўзрасла на 6,2%.

У той жа час статыстычнае бюро паведамляе, што больш за 16,15% насельніцтва — старэйшыя за 60 гадоў.

Чакаецца, што насельніцтва Кітая дасягне 1,45 млрд у 2050 годзе. Тады на трох кітайцаў будзе прыходзіцца адзін старэйшы за 60 гадоў, пры гэтым прапорцыя да дарослых грамадзян, якія будуць іх забяспечваць, будзе скарачацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0