У падарожжы вы пазнаёміцеся з хараством Паазёрскага края, убачыце старажытны беларускі гарадок Глыбокае з ягонымі помнікамі - Троіцкім касцёлам і былым кляштарам кармелітаў, сёння праваслаўным саборам Раства Багародзіцы.

Удзельнікаў чакае экскурсія ў касцёльныя сутарэнні, а таксама абед з дэгустацыяй глыбоцкай «згушчонкі».

Акрамя гэтага, мы наведаем вёску Удзела з дзеючым кляштарам францысканцаў. Ва Удзеле таксама пабачым спектакль народнага батлеечнага тэатра.

Далей у праграме — знакаміты Мосар, які назаўсёды застанецца ў памяці беларусаў дзякуючы дзейнасці тутэйшага ксяндза Юозаса Булькі.

Напрыканцы вандроўкі мы завітаем у самы сапраўдны Парыж - без віз і пералётаў, бо наш Парыж знаходзіцца зусім блізка ад Мосара.

Дата вандроўкі: 14 мая.

Цана: 350 000 рублёў

Анлайн-браніраванне тут.

Падрабязнасці і запіс па тэлефонах (17)2223321, (29)6506102, (29)7652545 (Дзяніс).

Глядзіце таксама: каляндар нашых падарожжаў.

ТАА «БелЮніІнтэрКом» УНП 190522713

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0