Сёння ў Мінску адкрываецца першае кафэ новай сеткі фаст-фуду Texas Chicken. У гонар адкрыцця была абвешчаная акцыя: з 12:30 па 13:00 той, хто набудзе хоць што-небудзь, атрымае 52 бясплатныя абеды на працягу года.
У выніку перад кафэ, нягледзячы на кепскае надвор'е, сабралася даўжэзная чарга. На ўваходзе зрабілася страшэнная цісканіна — супрацоўнікі кафэ былі вымушаныя выцягваць з натоўпу дзяцей, каб тыя не пацярпелі.
Хлопцы, якім удалося атрымаць купоны на абеды, паведамілі, што стаялі ў чарзе з 10 гадзін раніцы.
У 13:00 акцыя скончылася, усіх запусцілі ўнутр.





