Аляксандр Лукашэнка заклікае беларусаў адказна працаваць на сваіх месцах дзеля агульнай справы. Пра гэта ён заявіў, размаўляючы з жыхарамі Шклова.

Кіраўнік дзяржавы расказаў, што яму вядомыя праблемы Шклоўшчыны, людзей, якія тут жывуць. Ён заклікаў беларусаў адказна працаваць на сваіх месцах, не перакладаючы ні на каго праблемы. «І ў нас тады ўсё будзе добра», - перакананы Аляксандр Лукашэнка.

«Вы сваё зробіце, а ўсё астатняе - мы вам дапаможам», - сказаў ён, звяртаючыся да землякоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?