Не чакаючы прыняцця рашэння аб вывадзе з абарачэння купюр наміналам 500 еўра, Еўрапейскі цэнтральны банк (ЕЦБ) таемна распачаў іх знішчэнне, піша нямецкая газета Die Welt.
Пачынаючы са снежня 2015 года, колькасць такіх банкнот у абарачэнні паступова памяншаецца.
Паводле звестак выдання, за тры апошнія месяцы колькасць такіх купюр паменшала амаль на 20 млн штук — з амаль 614 да 594 мільёнаў.
Іх паступовы вывад з абарачэння і знішчэнне могуць зацягнуцца на дзесяцігоддзі, сцвярджаецца ў публікацыі.
Лічыцца, што банкноты з самым высокім наміналам шырока выкарыстоўваюцца для разлікаў у крымінальным бізнэсе, напрыклад, у наркагандлі або пры адмыванні грошай. Пасяджэнне рады кіраўнікоў ЕЦБ, на якім мяркуецца прыняць рашэнне аб вывадзе за абарачэння купюр наміналам 500 еўра, намечана на 4 мая.
Раней паведамлялася, што выдаткі на замену такіх купюр новымі банкнотамі меншага наміналу могуць каштаваць ЕС больш за 500 млн еўра.
Супраць гэтага кроку выступаюць цэнтрабанкі Германіі і Аўстрыі.





