Каля 570 чалавек шпіталізаваны ў Японіі з-за спякоты, паведамляюць інфармагенцтвы.

Пацярпелыя шпіталізаваныя на працягу двух тыдняў з цеплавымі ўдарамі, адзін чалавек памёр. Паводле дадзеных пажарнага ўпраўлення, амаль 40% пацярпелых ад спёкі — пажылыя.

У канцы красавіка — пачатку мая ў большасці раёнаў Японіі ўсталявалася гарачае надвор'е, тэмпература дасягала вышэй за 30 градусаў па Цэльсіі. У Японіі чакаюць, што лета гэтага года будзе вельмі гарачым з-за ўздзеяння кліматычных феноменаў Эль-Ніньё і Ла-Нінья ў Ціхім акіяне.

Ахвярамі спёкі ў Японіі ў мінулым годзе сталі больш за 100 чалавек, яшчэ 53 тысячы былі шпіталізаваныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0