Ідэя з жывымі ваўкамі на сцэне «Еўрабачання-2016» на самай справе з Еўрапейскім вяшчальным саюзам не абмяркоўвалася. Пра гэта распавёў у інтэрв'ю БЕЛТА  прадзюсар Віктар Дробыш, які рыхтуе IVANa да міжнароднага песеннага конкурсу.

«Цяпер ужо я вам магу сказаць шчыра: мы б адразу атрымалі адмову. Кажуць, што калісьці і індыка спрабавалі вывесці на сцэну, але зааабаронцы настойвалі на тым, што ў індыка будзе стрэс. Ідэя з жывымі ваўкамі не абмяркоўвалася, і акрамя як пры дапамозе галаграмы, не ведаю, як можна было яшчэ выкруціцца з гэтай сітуацыі. У нас быў толькі адзін выхад», — сказаў Віктар Дробыш.

Пры гэтым ён лічыць пазітыўным той факт, што нумар Беларусі для «Еўрабачання» абрастаў і працягвае абрастаць чуткамі.

«Заўсёды, калі з'яўляюцца чуткі, гэта кажа пра тое, што ідэя, у прынцыпе, нядрэнная і ёсць цікавасць. Больш за ўсё мяне хвалявала абыякавасць. Вельмі не хацелася, каб мы са сваёй маленькай рэспублікай апынуліся на задворках у аб'ектыўных лідараў конкурсу — Расіі, Англіі, Францыі, Германіі. А ў выніку атрымалася так, што ўсе казалі пра нас больш, чым пра сябе», — дадаў прадзюсар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0