Улады Малдовы маюць намер дэмантаваць з абочын дарог усе крыжы, устаноўленыя сваякамі загінулых у ДТЗ. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на Малдаўскую мітраполію.

У мітраполіі заявілі, што ўкаранелая традыцыя супярэчыць канонам праваслаўнай царквы. «Крыж усталёўваецца, калі чалавека хаваюць. Няправільна пакідаць крыжы там, дзе з кім-небудзь адбыліся трагічныя падзеі», — растлумачыў сакратар мітраполіі Вадзім Кейбаш.

Сваякі загінулых у ДТЗ усталёўваюць сапраўдныя помнікі з загарадкі, вянкамі, фатаграфіямі, датамі смерці. У царкве лічаць, што справа зайшла занадта далёка.

У праваахоўных органах таксама сцвярджаюць, што такім атрыбутам не месца на абочыне. «Згодна з законам аб дарогах, уздоўж праезнай часткі могуць быць устаноўленыя спецыяльныя знакі для абвяшчэння кіроўцаў і дарожная расліннасць. Усё, што да гэтага не адносіцца, забаронена законам», — распавёў галоўны інспектар Нацыянальнага камісарыята паліцыі Сяргей Сарыван.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0