eurovision.tv
10 мая ў Стакгольме прайшоў першы паўфінал 61-га міжнароднага песеннага конкурсу «Еўрабачання». Сёлета ў ім бяруць удзел 42 краіны. У першым паўфінале прынялі ўдзел 18 канкурсантаў, з якіх шляхам галасавання міжнароднага журы выбралі дзесяць фіналістаў.
У фінал выйшлі прадстаўнікі Расіі, Арменіі, Азербайджана, Чэхіі, Харватыі, Нідэрландаў, Кіпра, Мальты, Венгрыі і Аўстрыі.
Беларусь (Ivan) выступіць ў паўфінале ў чацвер. У нас 5 парадкавы нумар. Украінка Джамала будзе спяваць 14-й.