Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп атрымаў перамогу на праймерыз у Заходняй Вірджыніі і Небраска, паведамляе Washington Post.

«Гэта вялікі гонар, выйграць адразу і ў Заходняй Вірджыніі, і ў Небраска», — сказаў Трамп. «Час, які я правёў у абодвух штатах быў выдатным і павучальным досведам для мяне. Я шмат чаго даведаўся, і гэтыя веды знойдуць добрае прымяненне пры стварэнні прадпрыемстваў, працоўных месцаў, а таксама для ўмацавання і адраджэння эканомікі», — заявіў ён.

«Я з нецярпеннем чакаю вяртання ў Заходнюю Вірджынію і Небраска ў бліжэйшы час і спадзяюся выйграць у абодвух штатах падчас усеагульных выбараў», — сказаў на заканчэнне Трамп.

На дадзены момант Трамп заручыўся падтрымкай 1107 дэлегатаў. Для безумоўнага вылучэння ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта яму трэба атрымаць галасы 1237 дэлегатаў.

Тым часам на праймерыз дэмакратаў у Заходняй Вірджыніі Хілары Клінтан саступіла свайму суперніку-аднапартыйцу Берні Сандэрсу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?