Нясвіж. Пагода цэлы красавік служыць такая, што ў пяску яйка спячы можна. Суш ударыла, і людзі сквапна выглядаюць дажджу. Жыта ўжо ідзе ўгару, і бульба ўжо ў зямлі. Некаторыя людзі чуўшы забабонную вестку, як нясеш серп улетку ў хату, дык будзе дождж.
Адна дзяўчына ўносіла, але дарма: пагода як была сухой, так і асталася, толькі дзяўчына пераканалася, што забабоны — гэта брахня, створаная цёмнымі людзьмі.
«НН». №18-19. 1911
0
0
0
0
0
0