У панядзелак беларусы былі разгромленыя Канадай з лікам 0:8, iihf.com

У панядзелак беларусы былі разгромленыя Канадай з лікам 0:8, iihf.com

Сёння на чэмпіянаце свету па хакеі зборная Беларусі згуляе са зборнай Славакіі. Пачатак а 16:15 (трансляцыя на Беларусь-1). Перамога пакідае беларусам шанцы на 1/4 фіналу.

Наша зборная прайграла ў трох матчах: Фінляндыі (2:6), ЗША (3:6) і Канадзе (0:8).

Славакі стартавалі дзвюма перамогамі: над венграмі (4:1) і французамі (5:1), але ўчора прайгралі Германіі (1:5)

Пасля 3 тураў: Канада — 9, Фінляндыя — 9, Славакія — 6, Францыя — 5, Германія — 4, ЗША — 3, Венгрыя — 0, Беларусь — 0.

У нашай групе таксама сёння згуляюць Фінляндыя і Венгрыя.

У пятніцу падапечныя Дэйва Льюіса (зборная Беларусі) згуляюць з Германіяй, у суботу — з Венгрыяй, а завершаць групавы турнір матчам з Францыяй у наступны аўторак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?