У сераду адкрываецца міжнародны кінафестываль у Канах. Распачне фестываль прэм’ера стужкі Вудзі Алена «Прыгожыя Людзі» з удзелам Джэсі Эйзэнберга і Крыстэн Сцюарт.
У асноўнай конкурснай праграме свае новыя фільмы пакажуць Пэдра Альмадовар, Джым Джармуш, Кен Лоўч, Поль Верхувен, Жан-П’ер і Люк Дардэны, а таксама Шон Пэн.
Міжнароднае журы ў гэтым годзе ўзначальвае аўстралійскі рэжысёр Джордж Мілер, аўтар блокбастэра «Вар’яцкі Макс. Дарога лютасці».
Кінафестываль адкрываецца ва ўмовах асаблівых мер бяспекі. На вуліцах горада кругласутачна дзяжураць сотні паліцэйскіх.
Кінафестываль будзе доўжыцца да 22 мая.