Беларусь гатова абмеркаваць з Туркменістанам шырокі спектр пытанняў узаемавыгаднага супрацоўніцтва ва ўмовах няпростай сітуацыі ў свеце. Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на перамовах з прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым ў вузкім складзе.
Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што на перамовах трэба будзе разгледзець двухбаковае супрацоўніцтва, а таксама «сітуацыю ў свеце і тое, як яна ўплывае на беларуска-туркменскія адносіны і што трэба зрабіць, каб пераадолець негатыўны ўплыў на нашы дзяржавы».