Гэты здымак зроблены ў парку курорта Бад-Цвішынан.

Гэты здымак зроблены ў парку курорта Бад-Цвішынан.

Гэты мікрааўтобус мадэлі «Arma» французскай фірмы Navya каштуе 200 тысяч еўра, разлічаны на 15 пасажыраў, абсталяваны электраматорам.

Праўда, пакуль яму не дазволена выязджаць на гарадскія вуліцы. Для гэтага патрабуецца змяніць заканадаўства.

Зараз аўтобус здзяйсняе прэм'ерны тур па Германіі, ужо пабываў у Хемніцы і Оберхаўзене, дзе ездзіў па тэрыторыі клінікі і гандлёвага цэнтра.

Як адзначае агенцтва dpa, французская фірма плануе сабраць у гэтым годзе 70 такіх аўтобусаў, 40 з іх ужо прададзена.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?