Кампанія INSTAR PRODUCTION, якая праводзіць здымкі поўнаметражнага беларускага фэнтэзі «Неруш», выпускае саўндтрэк да фільма і відэакліп — першы беларускі харавы відэакліп, які выходзіць у шырокую ратацыю.

Кампанія INSTAR PRODUCTION анансавала свой праект па здымках поўнаметражнага фільма-фэнтэзі «Неруш» на аснове беларускіх паданняў і легендаў на пачатку 2016 года. У межах працы над кінапраектам быў падрыхтаваны і запісаны саўндтрэк да будучага фільма. Кампазіцыю плануецца запускаць у шырокую ратацыю.

У сваім творы кампазітар Павел Герасімовіч імкнуўся спалучыць харавы спеў і гучанне традыцыйных інструментаў з элементамі сучаснай электроннай музыкі. У аснову кампазіцыі лягла скандынаўская сярэднявечная балада, з якой вырасла ідэя стварэння фільма.

У запісе кампазіцыі і відэакліпа прыняў удзел беларускі камерны хор «Salutaris», які прадстаўляе музычную культуру нашай краіны ў свеце, пра што сведчаць перамогі хору на фестывалях Беларусі і Еўропы, а таксама музычны праект кампаніі INSTAR «Sense more».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?