Выдавецтва «Логвінаў» і »Беларускі калегіум» прэзентуюць кнігу Валянціна Акудовіча «Прачнуцца ранкам у сваёй краіне».

У праграме:

— зала «Я ёсць» — галерэя «Ў». Дыскусія пра мужчынскі клімакс ды іншыя актуальныя тэмы, з удзелам аўтара і рэдактара кнігі Ігара Логвінава. Мадэратарка — Ірына Дубянецкая;

— зала «Мяне няма» – кнігарня «ЛогвінаЎ». Здымкі дакументальнага фільма пра Валянціна Акудовіча з удзелам сяброў і калег, адкрытая камера;

— дарункі ад кнігарні «ЛогвінаЎ» і розыгрыш бясплатных асобнікаў кнігі.

Галерэя «Ў» «і кнігарня «Логвінаў» (Незалежнасці 37а). 17 мая. Пачатак а 19-й. Уваход — вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0