Суд Цэнтральнага раёна Мінска дазволіў Ілоне Герашчанка бачыцца з дачкой 12 раз у месяц па чатыры гадзіны. Сустрэчы будуць праходзіць у прысутнасці бацькі дзяўчынкі, бізнэсмэна Андрэя Герашчанкі і псіхолага або педагога. Абскарджваць рашэнне суда Ілона Герашчанка не будзе.

Суд пастанавіў, што Ілона Герашчанка можа бачыцца з дачкой кожныя аўторак і пятніцу з 13.00 да 17.00, і кожныя першыя і трэція суботу і нядзелю месяца з 12.00 да 16.00.

Ілона Герашчанка кажа, што яе мэта — бачыцца з дачкой, і яна была згодная на ўсё, дзеля гэтага.

— Адзінае, што было важна для мяне — сустрэчы ў прысутнасці не толькі таты, але і псіхолага. Экспертыза ўстанавіла, што прычына канфліктных адносін дзіцяці да другога з бацькоў, які пражывае асобна, у канфлікце паміж самімі бацькамі. Каб гэтага пазбегнуць, суд і вызначыў, што сустрэчы праходзяць не толькі ў прысутнасці бацькі, але і — псіхолага. Я гэтаму вельмі рада! Вельмі спадзяюся, што гэта стане добрай асновай для ўрэгулявання не толькі парадку сустрэч, але і сітуацыі ў цэлым, — пракаментавала яна.

***

Нагадаем, што пра сітуацыю ў сям'і бізнэсмэна Андрэя Герашчанка стала вядома ў снежні 2015 года. Тады ў сацсетках з'явілася неадназначнае відэа з удзелам былой жонкі Андрэя Герашчанка Ілоны і цяперашняй — Люцыі Лушчык. Нагадаем, што былыя муж і жонка не могуць падзяліць васьмігадовую дачку. Зараз, згодна з рашэннем суда, дзяўчынка жыве з бацькам.

Пасля таго, як відэа з'явілася ў інтэрнэце і пра гэта напісалі беларускія медыі, у судзе Цэнтральнага раёна Мінска разбіралі справы аб абароне гонару і годнасці Ілоны Герашчанка і тэлевядучай Люцыі Лушчык. Суд адмовіў Ілоне Герашчанка ў пазове. Разгляд пазову Люцыі Лушчык прыпынілі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру