У Івацэвіцкім раёне ў ДТЗ пацярпелі дзве даяркі мясцовага сельгаспрадпрыемства.
Як паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, аварыя адбылася 10 мая каля 8.10 паблізу вёскі Була.
35-гадовы жыхар вёскі Грыўда, кіруючы службовым трактарам «Беларус-952» з прычэпам, рухаўся па пашы ва ўрочышчы Сярэдні Лес. Падчас руху адбылося адчэпліванне пярэдняй восі прычэпа ад паваротнага механізму, і прычэп перакуліўся.
Дзве даяркі, якія знаходзіліся ў прычэпе, атрымалі цялесныя пашкоджанні. У 39-гадовай жыхаркі вёскі Була — закрыты пералом абедзвюх касцей правай галёнкі, у 26-гадовай жыхаркі вёскі Грыўда — удары паяснічнай вобласці і левай нагі.
Пацярпелыя змешчаныя ў Івацэвіцкую цэнтральную раённую бальніцу. Праводзіцца праверка.





