Instagram змяніў дызайн іконкі і стужкі навін. Камера, якая была лагатыпам фотасэрвісу, стала больш схематычнай і памяняла колер з карычневага на «вясёлкавы».
Новае лога Instagram.
Cам жа інтэрфэйс стаў чорна-белым. У новай версіі фотасэрвісу сіняя панэль у верхняй частцы экрана і чорная ў ніжняй сталі празрыстымі. Змяніўся і шрыфт. Па словах распрацоўшчыкаў, такім чынам яны хочуць засяродзіць увагу на фота.
У сваім афіцыйным акаўнце распрацоўшчыкі заявілі:
«Натхнёны значком папярэдняй версіі аплікацыі, новы ўяўляе сабой простую камеру і вясёлку ў градыентнай форме. Вы таксама ўбачыце абноўленыя іконкі для іншых нашых творчых мабільных аплікацый: Layout, Boomerang і Hyperlapse.
Стыль старонкі ў абноўленым Instagram.
Таксама мы ўдасканалілі выгляд Instagram знутры. Чым прасцейшы дызайн, тым больш увагі на вашых фота і відэа.
Instagram-супольнасць развівалася на працягу апошніх пяці гадоў. Гэта глабальная супольнасць, больш за 80 мільёнаў фатаграфій і відэа кожны дзень. Наш абноўлены выгляд адлюстроўвае тое, які яркі і разнастайны стаў ваш свет».





