Скандынаўскія краіны спыняюць фінансаванне Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце Паўночнай рады — рады міністраў замежных спраў краін Скандынавіі і Балтыі.

Як гаворыцца ў тлумачэнні, гэта адбываецца ў сувязі з рэструктурызацыяй бюджэту з мэтай вызваліць сродкі для працы па інтэграцыі бежанцаў і мігрантаў. Падкрэсліваецца, што рашэнне асноўваецца на выніках працэсу, у якім прадметам абмеркавання былі роля і стратэгія ўніверсітэта.

Рашэнне можа быць таксама звязана з шэрагам скандалаў унутры ЕГУ, у прыватнасці, з прызначэннем рэктарам Дэвіда Поліка, а прэзідэнтам — Анатоля Міхайлава. Нядаўна Паўночная рада замаўляла аўдыт фінансавай дзейнасці універсітэта, які выявіў магчымыя злоўжыванні з боку цяперашняй адміністрацыі.

Скандынаўскія краіны былі сярод галоўных фундатараў ЕГУ, разам з Еўракамісіяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?