Супрацоўнікі атрада міліцыі спецыяльнага прызначэння (АМАП) ГУУС Мінгарвыканкама выратавалі на вуліцы раварыста, у якога здарыўся прыступ эпілепсіі. Пра гэта паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама.

На днях нарад АМАП патруляваў Цэнтральны раён сталіцы. Увечары міліцыянты апынуліся каля плошчы Дзяржаўнага сцяга. Там іх увагу прыцягнуў мужчына, які трохі няўпэўнена кіраваў роварам. Раптоўна раварыст спыніўся, зваліўся на зямлю і пачаў біцца ў канвульсіях. З рота ў яго пайшла пена.

«Праваахоўнікі неадкладна аказалі мужчыну першую дапамогу: расціснулі сківіцу і ўтрымлівалі язык, каб вызваліць дыханне. Праз некалькі хвілін на месца здарэння прыбыла брыгада хуткай дапамогі, якая канстатавала ў раварыста прыступ эпілепсіі. Медыкі адзначылі, што калі б не своечасовая дапамога міліцыянтаў, то пацярпелага было б не выратаваць», — распавялі ў ГУУС.

Мужчыну для лячэння даставілі ў 2-ю гарадскую клінічную бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?