Інтэрнэт-рэтэйлер Amazon абвясціў пра запуск уласнага відэасэрвісу Amazon Video Direct.

Новы сэрвіс з'яўляецца палепшанай версіяй ужо існуючага Amazon Direct, перадае РБК. Карыстальнікі новага відэасэрвісу змогуць загружаць відэаролікі ўласнай вытворчасці, выбіраючы, або даваць бясплатны доступ да іх з праглядам рэкламы, або рабіць іх даступнымі праз платную падпіску.

«Мы рады, што цяпер стваральнікам відэакантэнту будзе прасцей знайсці сваю аўдыторыю, а аўдыторыі — кантэнт», — адзначыў віцэ-прэзідэнт Amazon Video Джым Фрыман.

У 2010 годзе Amazon таксама стварыў студыю па вытворчасці відэакантэнту. Яна выпусціла ў эфір сем серыялаў, а таксама некалькі тэлешоў і дзіцячых праграм.

Тыдзень таму Bloomberg са спасылкай на свае крыніцы паведаміў, што відэахостынг YouTube працуе над стварэннем платнага сэрвісу пад назвай Unplugged, які дасць карыстальнікам доступ да кабельных каналаў, трансляваных праз інтэрнэт. Як адзначае агенцтва, сэрвіс пашырыць доступ карыстальнікаў да кантэнту прэміум-класа, што павялічыць час прагляду і даходы ад нерэкламных крыніц.

Свой першы платны сэрвіс YouTube Red відэахостынг, што ўваходзіць у Google, якім валодае Alphabet Inc., выпусціў восенню 2015 года. Ён дазваляе карыстальнікам глядзець відэа без рэкламы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0