Прыём грамадзян у начальніка АДАІ Рэчыцкага РАУС для аднаго з жыхароў райцэнтра скончыўся выклікам следча-аператыўнай групы і змяшчэннем у ізалятар часовага ўтрымання.

Як паведаміла інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама Наталля Халалеенка, 43-гадовы беспрацоўны прыйшоў на прыём да начальніка АДАІ, у чарговы раз патрабуючы правасуддзя і перагляду ў дачыненні да яго адміністрацыйнага матэрыялу, складзенага за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення. Прычым і на прыём мужчына прыйшоў п'яным.

Паводле звестак Халалеенкі, падчас размовы жыхар райцэнтра ўчыніў скандал, лаяўся матам і не рэагаваў на заўвагі ў свой адрас. Супрацоўнік ДАІ, які знаходзіўся ў кабінеце, паспрабаваў супакоіць буянага наведвальніка, але ў адказ пачуў пагрозы не толькі ў свой адрас, але і ў адрас сваёй сям'і.

Як толькі супрацоўнік ДАІ наблізіўся да мужчыны, той пачаў супраціўляцца, хапаў інспектара за форменнае абмундзіраванне і парваў кашулю. Супакоіць дэбашыра змаглі, толькі змясціўшы ў ізалятар часовага ўтрымання.

Па гэтым факце праводзіцца праверка. За свае дзеянні мужчына панясе не толькі адміністрацыйную адказнасць у выглядзе штрафу, але і, магчыма, крымiнальную.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру