Бабруйскі міжраённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу ў дачыненні да дырэктара ААТ «Чырвоны харчавік» па ч. 3 арт. 424 (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі) КК.

Пра гэта БелТА паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.

«Рашэнне аб завядзенні справы прынята следствам на падставе аналізу матэрыялаў, якія паступілі з КДК па Магілёўскай вобласці і УБЭП УУС Магілёўскага аблвыканкама», - сказала Юлія Ганчарова.

Яна дадала, што праводзіцца расследаванне. Мера стрымання ў дачыненні да падазраванага не ўжывалася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?