Штогод ва ўсім свеце здзяйсняецца каля 56 млн абортаў, але ў развітых краінах іх колькасць знізілася да гістарычнага мінімуму, сведчыць навуковае даследаванне, апублікаванае часопісам Lancet.

Калі ў 1990 годзе на тысячу жанчын у багатых краінах праводзілася 46 абортаў, то ў 2014 годзе — толькі 27 абортаў.

На думку навукоўцаў, скарачэння колькасці абортаў удалося дамагчыся галоўным чынам дзякуючы даступнасці сродкаў кантрацэпцыі.

Тым часам у краінах, якія развіваюцца, колькасць абортаў застаецца на адным узроўні — каля 37 абортаў на тысячу жанчын, прычым, як сведчыць статыстыка, крыміналізацыя абортаў практычна ніяк не адбіваецца на іх колькасці, бо жанчын, якія імкнуцца пазбавіцца ад цяжарнасці, не спыняюць супрацьзаконныя працэдуры.

Першае глабальнае даследаванне статыстыкі абортаў у свеце фінансавалася Вялікабрытаніяй, Галандыяй, Нарвегіяй, а таксама некалькімі арганізацыямі з ЗША.

Даследчыкі прыйшлі да высновы, што кожная чацвёртая цяжарнасць у свеце заканчваецца абортам. Пры гэтым тры чвэрці абортаў здзяйсняецца замужнімі жанчынамі.

Тэрытарыяльна больш за ўсё абортаў здзяйсняецца на астравах Карыбскага басейна (65 на тысячу жанчын), менш за ўсё - у Паўночнай Амерыцы (17 на тысячу). Самага імклівага прагрэсу ўдалося дамагчыся краінам Усходняй Еўропы, дзе колькасць абортаў ўдалося скараціць з 88 да 42 на тысячу жанчын.

Па дадзеных даследнікаў, у краінах, якія развіваюцца, каля 225 млн жанчын наогул не маюць доступу да сродкаў кантролю за нараджальнасцю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?