corriere.it
У падтрымку законапраекта выказаліся 372 дэпутаты, супраць - 51, 99 устрымаліся.
Галасаванню папярэднічаў вотум аб даверы, унесены урадам у парламент разам з законапраектам — адхіліўшы ініцыятыву, палата аўтаматычна адправіла б урад у адстаўку. За давер ураду прагаласавалі 369 дэпутатаў, супраць — 193.
За два гады ўрад Матэа Рэнца ўносіў ў парламент вотум аб даверы для прыняцця сваіх ініцыятыў звыш 50 разоў.
Закон прадугледжвае ўвядзенне ў Італіі любых грамадзянскіх саюзаў — як гетэрасексуальных, так і гомасэксуальных. Ён гарантуе членам грамадзянскага саюза права атрымання ў спадчыну, атрымання пенсіі нябожчыка партнёра і змены прозвішча. Акрамя таго, ён ураўнівае грамадзянскіх партнёраў у правах з блізкімі сваякамі ў экстранных медыцынскіх сітуацыях.





