У інтэрв'ю радыё «Свабода» пра гэта расказаў прафесар-герыятр, заснавальнік Беларускага рэспубліканскага геранталагічнага грамадскага аб’яднання Андрэй Ільніцкі.

1. Фізічная актыўнасць. Сусветная арганізацыя аховы здароўя патрабуе мінімальны ўзровень фізічнай актыўнасьці — бег, хаджэнне пехатою, праца на гародзе, заняткі ў фітнэс-клубе, басейн — мінімум 150 хвілін штотыднёва.

2. Абавязкова два разы на тыдзень патрэбныя практыкаванні для мышц рук. Асабліва для людзей старэйшага ўзросту, бо гэта прафілактыка такога стану, як саркапэнія — узроставыя змены мышцаў, калі яны робяцца больш млявымі, слабымі, ня так слухаюцца чалавека, як у маладыя гады.

3. Штодзённа спажываць 400 грам хрумсткай садавіны і гародніны чырвонага, жоўтага і сіняга колераў. Менавіта ў ёй вітаміны і мікраэлементы, якія неабходныя для нармальнай жыццядзейнасці.

4. Трэба кінуць курыць і знізіць ужыванне алкаголю.

5. Вельмі важна дастаткова піць, асабліва пасля 60–65 гадоў. Цяпер мы не абмяжоўваем нашых старых у вадкасці і раім ім піць больш. Сталым катэгарычна забаронена адчуваць смагу.

6. Канечне, трэба імкнуцца не сварыцца са сваімі блізкімі. Прымаць жыццё такім, якое яно ёсць. А калі вам нешта не падабаецца — мяняйце гэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0