Вось што піша ў сябе ў фэйсбуку былы галоўны рэдактар «Народнай газеты» Мікалай Галко.

«Пабываў учора са сваякамі ў роднай вёсцы. Яна ў жахлівым стане. Цэнтр колішняга саўгаса: новыя каробкі дамоў лепяць, а побач — развалле ранейшых, яшчэ не старых будынін. Шэраг хат, так званых «прэзідэнцкіх», занядбаных, пустых, пры будоўлі скралі ўцяпляльнае начынне, — у іх цяпер і пустадомкаў не загоніш. І ранейшых хат не пазнаць, адны з забітымі вокнамі, другія пабліскваюць шклом дачнага рамонту, апошніх — няшмат.

Да могілак — калоны машын. Люд шкрабе агароджы, фарбуе іх, ірве пустазелле, носіць у вёдрах жоўценькі пясок, мые камяні помнікаў. І ўсё гэта шчыраванне на тле занядбанай часткі. Пад нагамі, калі прыгледзішся, парэшткі камянёў, на якіх выбіваліся прозвішчы нябожчыкаў ўсяго 115 гадоў таму. Маладым мужчынам і жанчынам, перапэцканым фарбай, няма часу, каб звяртаць на сведчанні былога ўвагу. Такая кароткая памяць.

У цэнтры вёскі, на тым месцы, дзе некалі стаяла царква, якую спалілі партызаны, зараслі хмызняку, асінніку, беразняку. З новага — з'явіўся крыж. Мая стрыечная сястра-мінчанка дамаглася, каб на месцы былой царквы і прыцаркоўных могілак з'явіўся крыж. Мясцовыя бабы крычалі, яго п'яны трактарыст зверне, і на вёску абрынецца пракляцце. Хаця, каб трактарысту даехаць да крыжа, трэба не проста напіцца, а тыдзень купацца ў гарэлцы.

На цяперашніх могілках — мноства прозвішчаў, ніколі не чутых раней у наваколлі. Калгасы сталі перавалачнымі базамі для навалачы, якую некуды ўсё цягне і цягне ад родных мясцін», — скрушна падсумоўвае Мікалай Галко.

А вось што піша супрацоўніца аднаго з мінскіх банкаў:

«З лясных вясковых могілак пакралі жалезныя крыжы — з магіл прабабулі, прадзеда і бабулі. Могілкі нават не паляна — частка лесу. І вось з такіх могілак перад Радаўніцай пакралі крыжы. На халеры пабеда, калі ўнукі крыжы дзядоў на металалом здаюць, каб бырлам заправіцца на дзівятаемая?»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру