З'яўленне пунктаў доступу Wi-Fi у транспарце перш за ўсё залежыць ад транспартных кампаній, паведаміў міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў сёння ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

«Дзяржаўная камісія па радыёчастотах дала дазвол на выкарыстанне Wi-Fi у транспартных сродках без спецдазволаў. Цяпер усё залежыць ад транспартных кампаній. Аператары сувязі гатовыя прыйсці туды з гэтым сэрвісам. Тое ж самае тычыцца і метрапалітэна — тут патрэбныя актыўныя дзеянні як аператара, так і самога метрапалітэна», — сказаў Сяргей Папкоў.

Міністр адзначыў, што прыватныя транспартныя кампаніі, якія займаюцца пасажыраперавозкамі у райцэнтрах або паміж абласнымі гарадамі і Мінскам, могуць займацца ўкараненнем Wi-Fi больш актыўна нават для прыцягнення большай колькасці кліентаў.

«Што тычыцца гарадскога грамадскага транспарту, то трэба падумаць, ці ёсць у гэтым сэнс. Уявіце, як падчас паездкі ў гадзіну пік можна карыстацца ноўтбукам або нэтбукам? Тут усё трэба ўзважыць і палічыць», — дадаў міністр.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру