Японская турфірма HIS была вымушаная адмяніць запуск паслугі «падарожжаў з чароўнымі студэнткамі» пасля абвінавачванняў у сэксізме.

japantimes.co.jp

Турфірма пад назвай HIS мела намер запусціць паслугу падарожжаў са студэнткамі ў мінулую сераду. На яе сайце быў размешчаны «каталог» студэнтак універсітэта Токіо.

Паслуга ўключала таварыства адной са студэнтак падчас пералёту: дзяўчат саджалі б на суседняе з кліентам крэсла, дзе яны чыталі б кліентам лекцыю на тэму, якую яны вывучаюць.

У Японіі дастаткова распаўсюджаная практыка платы за правядзенне часу з дзяўчатамі без аказання сэксуальных паслуг.

Так, можна купіць шпацыр у парку ў таварыстве маладой дзяўчыны, існуюць «кавярні з абдымкамі», дзе дзяўчыны абдымаюць кліентаў за грошы.

Тым не менш паслуга турфірмы HIS справакавала абвінавачванні ў спажывецкім стаўленні да жанчын.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру