Інцыдэнт адбыўся падчас агляду прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным новай тэхнікі для Узброеных сіл РФ у Сочы. Генерал Аляксандр Шаўчэнка, які праводзіў экскурсію, паспяшаўся адчыніць дзверы аўтамабіля, але зрабіць гэта з першага разу яму не ўдалося. У выніку ён проста адарваў ручку, што вельмі пацешыла прэзідэнта.
— Малайчына, — пракаментаваў Пуцін і засмяяўся.
Як патлумачылі спецыялісты, у дзвярэй «УАЗ-Патрыёт» аўтаматычная блакіроўка. Для таго, каб адкрыць іх, неабходна завесці аўтамабіль. У абясточанай машыне зрабіць гэтага нельга.





