Гандлёвыя цэнтры Мінска абвясцілі чэрвень сезонам масавых зніжак і распродажаў. На некаторыя нехарчовыя тавары зніжкі складуць да 80%, паведаміла прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Анастасія Прымака.

Адкрывае сезон суперзніжак гандлёвы цэнтр «Магніт» — зніжкі да 80% будуць прадастаўленыя на асобныя групы тавараў з 30 мая па 5 чэрвеня.

1 чэрвеня — дзень пакупак са зніжкамі да 50% у ГЗЦ «Е-сіці».

Падхопіць эстафету гандлёвы цэнтр «Сталіца» — гарачыя зніжкі да 50% будуць прапанаваныя тут 11-12 чэрвеня.

Свята зніжак (да 50%) пройдзе 16 чэрвеня ў гандлёвым цэнтры «Скала».

Вялікі распродаж у гандлёвым цэнтры «Мома» адбудзецца 17, 18, 19 чэрвеня — зніжкі да 60%.

У гандлёвых цэнтрах «Свет моды» і «Галерэя моды» з 22 па 26 чэрвеня асобныя крамы ладзяць распродаж вясновай і мінулагодняй калекцый са зніжкамі ад 30% і вышэй.

23 чэрвеня пакупнікоў чакаюць зніжкі да 50% у ГЗЦ «Арэна-сіці».

Тры шчодрыя дні 24, 25 26 чэрвеня пройдуць у гандлёвым цэнтры «Бонус» — са зніжкамі да 80%.

29-30 чэрвеня «Бум зніжак» пройдзе ў Outleto.

У ГЦ «Маскоўска-Венскі» усё панядзелкі чэрвеня — са зніжкамі на асобныя групы тавараў да 70%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?