Улады Кіева апавясцілі ўрад Масквы аб разрыве пабрацімскіх стасункаў паміж дзвюма сталіцамі.
Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook сакратар Кіеўскага гарадскога савета Уладзімір Пракопіў.
«Хоць нешта добрае за дзень. Ніколі не думаў, што калі-небудзь прыйдзецца падпісваць такія лісты», — напісаў ён.
Пракопіў таксама апублікаваў на сваёй старонцы адпаведны дакумент, згодна з якім, у адпаведнасці з рашэннем Кіеўскай рады ад 11 лютага, украінская сталіца разрывае ў аднабаковым парадку ўсе раней падпісаныя дамовы аб пабрацімстве, партнёрстве і супрацоўніцтве з Масквой.
Адзначаецца, што гэтае рашэнне Кіеўскай рады было прынята «ў сувязі з ваеннай агрэсіяй Расійскай Федэрацыі супраць Украіны, анексіяй АР Крым і акупацыяй частцы тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей».