Цягам апошніх некалькіх гадоў у міліцыю актыўна запрашаюць ісці на працу хлопцаў пасля службы ў войску. Але міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч спадзяецца, што неўзабаве ў міліцыю браць будуць не проста на падставе заявы прэтэндэнта, а па конкурсе.

«Мы сёння прымаем на працу больш, чым звальняем. Такая тэндэнцыя адсочваецца з канца мінулага года і з пачатку гэтага года. Мы прагназуем, што яна і далей працягнецца. Я вельмі спадзяюся на тое, што ў бліжэйшы час у органы ўнутраных спраў мы будзем адбіраць па конкурсе. Да гэтага мы ўжо амаль падышлі вельмі блізка, і думаю, што гэта здарыцца ў недалёкім будучым. Калі будуць прыходзіць у органы выключна на падставе адбору, а не тыя, хто напісаў заяву. Для таго, каб рабіць вельмі сур’ёзныя фільтры і павышаць нашу якасць», — заявіў ён.

Крытэры адбору для працы ў міліцыі, па словах міністра, такія: разумны, пісьменны і з добрай фізічнай падрыхтоўкай. У адказ на ўдакладненне карэспандэнта Еўрарадыё, што каб мець міліцыянтаў разумнымі і пісьменнымі, варта было б павялічыць колькасць балаў, неабходных для паступлення, міністр адказвае:

«Мы думаем сур’ёзна не толькі над тым, як навучаць сваіх людзей, але і браць падрыхтаваных. Але другая справа завязаная на канкурэнцыю паміж навучальнымі ўстановамі і на прэстыжнасць дзяржслужбы. І тут мы не заўжды паўплываць на яе можам. Магу толькі сказаць, што ў Акадэмію міліцыі дастаткова вялікі конкурс і людзі з вельмі добрымі баламі паступаюць».

На думку міністра, дзяржаве і ўладам неабходна добра падумаць над тым, каб прэстыж дзяржаўнай службы павялічыўся.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру