У чацвер «Нафтан» упершыню перамог у гэтым сезоне (пабіты быў «Слуцк»), і ўпершыню ў гэтым сезоне — а, магчыма, і не толькі ў гэтым — на футбольным полі з'явіўся сапраўдны заяц. Касы здзейсніў відовішчны забег па газоне, камера ледзьве паспявала за ім, але сёе-тое разглядзець можна.