Адкрытыя пры супрацоўніцтве з кампаніяй «VF Services» візавыя цэнтры ў Магілёве, Лідзе, Пінску і Баранавічах павінны стварыць жыхарам Беларусі больш спрыяльныя ўмовы для падачы прашэнняў аб выдачы шэнгенскай візы, упэўненыя ў МЗС Літвы.
Колькасць шматразовых віз штогод расце: у 2015 годзе 67% выдадзеных літоўскім бокам віз былі шматразовымі, з іх 6% — на 2 гады і больш.
Раней у Беларусі былі адкрыты візавыя цэнтры ў Мінску, Гомелі, Гродне і Брэсце.
Звяртацца з нагоды выдачы шэнгенскай візы і ў далейшым можна непасрэдна ў пасольства Літвы ў Беларусі ў Мінску або ў Генеральнае консульства Літвы ў Гродне. Для наведвання прадстаўніцтваў неабходна папярэдне зарэгістравацца.





