Як вынікае з тлумачэння на сайце псеўдаказакоў, яшчэ нядаўна ім было ўсё зразумела: «як сказаў прэзідэнт, беларусы — гэта рускія за знакам якасці. Мы адчувалі сябе незалежнай часткай трыадзінага народу».
Цяпер, маўляў, палітычная абстаноўка змянілася.
«Хлуслівыя СМІ і масавая прапаганда выкарыстоўваць народныя арнаменты-«вышыванкі» для расколу братэрскіх народаў», — упэўненыя «казакі».
І з мэтай «вяртання гістарычнай памяці» актывісты «Казацкага спасу» вырашылі злучыць паміж сабою георгіеўскую стужку і стужку з арнаментам.
Паводле сайта псеўдаказакоў, 9 мая яны распаўсюдзілі ў Мінску некалькі тысячаў такіх падвоеных стужак.
Каарднынатар псеўдаказакоў Пятро Шапко раздае стужкі на Нямізе
Для гэтага псеўдаказакі выкарыстоўвалі і дзяцей. Ці разумелі тыя, што ім загадалі рабіць?
Фота: ТУТ.бай
***
Геогіеўская стужка — сімвал імперскіх амбіцый Расіі і яе агрэсіі супраць Украіны. Крамлёўскія паліттэхнолагі імкнуцца зрабіць гэтую стужку яшчэ і «сімвалам» Перамогі.





