У тым выпадку, калі на Еўрабачанне ў 2016 годзе пераможа расійскі выканаўца Сяргей Лазараў, то ў 2017 годзе Украіна адмовіцца ад удзелу ў конкурсе, напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку кіраўнік Нацыянальнай тэлекампаніі Украіны (НТКУ) Зураб Аласанія.
У фэйсбуку Аласанія павіншаваў украінскую спявачку Джамалу, якая выступае на конкурсе з песняй «1944», прысвечанай крымскім татарам. «Цяпер радуюся за Джамалу, незалежна ад месца, якое яна зойме», - дадаў ён.
У каментарах да запісу Аласанія таксама напісаў, што ў тым выпадку, калі пераможцам апынецца «мужчына па імені Лазараў (Сяргей Лазараў)», то UA:Першы ў 2017 годзе адмовіцца ад удзелу ў конкурсе.
Па правілах Еўрабачання, у сябе конкурс прымае краіна-пераможца. Кіраўнік НТКУ дапусціў, што ў 2017 годзе конкурс можа прайсці ва Украіне.





