У вёсцы Заборцы каля Параф'янава ўчора падчас навальніцы ў хату заляцела шаравая маланка. Узарвалася ў хаце, выбіла два акны, знесла пераборку і разбіла тэлевізар. Людзі не пацярпелі.

Навальніца нарабіла бяды і ў іншых вяскоўцаў — у каго тэлевізар згарэў, у каго мадэм. Сёння гэта топ-навіна мясцовага вуснага тэлеграфа, нароўні з раптоўнай выплатай заробкаў у саўгасе ў Сітцах пасля выхаду ў эфір рэпартажа на тэлеканале Белсат.

Вікіпедыя сцвярджае, што навукоўцы дагэтуль не могуць растлумачыць з'яву шаравых маланак.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?