Кіраўніцтва партыі сацыял-дэмакратаў сёння зацвердзіла кандыдатуру Крысціяна Керна ў якасці свайго новага лідара, паведамляюць інфармагенцтвы.
Керн таксама заняў крэсла канцлера Аўстрыі, якое было вызвалена 9 мая пасля адстаўкі Вернера Файмана.
Да сённяшніх назначэнняў Керн узначальваў «Аўстрыйскія чыгункі».
Пасяджэнне ўрада Аўстрыі ўжо прызначанае на 18 мая.





