Сёння адбудзецца фінал чэмпіянату Еўропы па папсе — Міжнароднага конкурсу песні «Еўрабачанне». Сёлета ён праходзіць у Стакгольме. У фінале выступяць спевакі з 26 краін.
Беларус Айван, прадукт расійскага прадзюсара Дробыша, выйсці ў фінал не здолеў. Але глядзець спаборніцтва ўсё адно цікава.
Сярод песень, напісаных пад капірку, вылучаецца балада памяці рэпрэсаванага народу — выселеных саветамі ў пустыні Азіі крымскіх татар. Яе спявае прадстаўніца Украіны Джамала.
З Джамалай пазмагаецца прадстаўнік Расіі Сяргей Лазараў. Песня ў яго звычайная, але ён — прафесіянал сцэны, і сцэнаграфія прыгожая.
Хто пераможа? Незвычайная для Еўрабачання песня жальбы ці прыгожы спявак?
Хто можа стварыць ім канкурэнцыю? Можа быць, Францыя. Ці Аўстралія?
1. Laura Tesoro — What's The Pressure (Бельгія)
2. Gabriela Gunčíková — I Stand (Чэхія)
3. Douwe Bob — Slow Down (Нідэрланды)
4. Samra — Miracle (Азербайджан)
5. Freddie — Pioneer (Венгрыя)
6. Francesca Michielin — No Degree Of Separation (Італія)
7. Hovi Star — Made Of Stars (Ізраіль)
8. Poli Genova — If Love Was A Crime (Балгарыя)
9. Frans — If I Were Sorry (Швецыя)
10. Jamie-Lee — Ghost (Германія)
11. Amir — J'ai Cherché (Францыя)
12. Michał Szpak — Color Of Your Life (Польшча)
13. Dami Im — Sound Of Silence (Аўстралія)
14. Minus One — Alter Ego (Кіпр)
15. Sanja Vučić ZAA — Goodbye (Сербія)
16. Donny Montell — I've Been Waiting For This Night (Літва)
17. Nina Kraljić — Lighthouse (Харватыя)
18. Сяргей Лазараў — You Are The Only One (Расія)
19. Barei — SayYay! (Іспанія)
20. Justs — Heartbeat (Латвія)
21. Джамала — 1944 (Украіна)
22. Ira Losco — Walk On Water (Мальта)
23. Nika Kocharov and Young Georgian Lolitaz — Midnight Gold (Грузія)
24. ZOË — Loin D'ici (Аўстрыя)
25. Joe & Jake — You're Not Alone (Вялікабрытанія)
26. Iveta Mukuchyan — LoveWave (Арменія)
Найбольшыя шансы выйграць конкурс, па версіі букмекераў, у Расіі, Украіны, Францыі і Аўстраліі. А за каго прагаласавалі ці будзеце галасаваць вы? Выказвайцеся ў каментах!





