Два інваліды з кітайскай правінцыі Хэбэй прыкладна 13 гадоў таму вырашылі аб'яднацца, каб палепшыць экалагічную сітуацыю сваёй вёскі.

Вядома, што адзін з сяброў аслеп у 2000 годзе, а другі застаўся без рук у дзяцінстве. Праўда, нягледзячы на гэта, сябры робяць для экалогіі сваёй краіны значна больш за шматлікіх здаровых суайчыннікаў — за 13 гадоў упартай працы ім удалося высадзіць больш за 10 тысяч дрэў.

У інтэрв'ю мясцоваму тэлебачанню адзін з сяброў адзначыў, што ён глядзеў спецыяльныя тэлеперадачы, у якіх распавядалася пра неацэнную важнасць дрэў для сусветнай экалогіі. Па словах працавітага жыхара правінцыі Хэбэй, высаджваючы дрэвы, яны з сябрам не толькі імкнуліся зрабіць свет лепшым, але і паступова змянялі сваю свядомасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0