Скончылая сустрэча чэмпіяната свету па хакеі 2016 паміж Беларуссю і Германіяй.
Ужо пасля перашага перыяду лік быў 0:3 на карысць немцаў.
Нашыя пачалі матч вельмі бадзёра, прыціснуўшы немцаў да іхняй брамы.
Неўзабаве немцы яшчэ і засталіся ў меншасці, глыбей прасеўшы ў абароне.
Але нашыя хакеісты не скарысталіся большасцю і неўзабаве прапусцілі шайбу з контратакі.
Далей пачаўся проста разнос: меней чым праз 2 хвіліны пасля першага голу беларусы згубілі шайбу праз няўдалы пас і прапусцілі яшчэ раз.
Пасля гэтага гульня набыла шчыра нэрвовае адценне — абсалютна непатрэбнае выдаленне Калюжнага, і немцы забіваюць трэці раз за 6 хвілін.
Пасля гэтага Дэйв Льюіс узяў таймаут.
Зрэшты, больш у першым перыядзе мы не прапускалі, бо немцы трохі сцішыліся і імкнуліся захаваць лік.
Пры гэтым навідавоку была няскладная гульня беларусаў — Ленгле і Плат двойчы выходзілі сам-насам з брамнікам і не забівалі, бо пасля сольных праходак ім было проста няма каму аддаць пас, бо партнёры па камандзе не падтрымлівалі атаку.
З недзе 5 добрых момантаў мы не выкарысталі ніводны.
Другі перыяд пачаўся з некалькіх добрых момантаў беларусаў.
Але лік мы размачылі толькі на 9 хвіліне ў большасці — Андрэй Сцяпанаў падабраў шайбу за сваёй брамай і, абыграўшы амаль усю нямецкую каманду, закінуў.
Літаральна праз хвіліну ў нашай зборнай быў яшчэ адзін добры момант, але мы яго не рэалізавалі.
Немцы заўважна аселі ў сваёй зоне і зарабілі яшчэ адно выдаленне, трыбуны пачалі скандаваць «Беларусь».
Але мы зноў не скарысталіся большасцю, збэсцілі некалькі добрых момантаў і прапусцілі недарэчную 4 шайбу — нямецкі гулец кінуў амаль што ад сіняй лініі і цудам забіў за 5 хвілін да канца 2 перыяду.
Трэці перыяд праходзіў у роўнай гульні, з узаемнымі атакамі.
На сярэдзіне перыяду немцы прапусцілі другую шайбу. Пры гэтым заляцела яна пасля кідка з беларускай паловы!
Гэта была проста кур'ёзная памылка нямецкага брамніка, які ў сітуацыі, калі не было пагрозы гола, проста няўдала апрацаваў шайбу.
Да канца перыяда нашыя не змаглі забіць, хоць і мелі магчымасць.
Да таго ж, за 2 хвіліны да канца беларусы зноў «зарабілі» недарэчнае выдаленне, праз што немцы дагулялі гульню ў большасці і забілі нам пяты гол у пустую браму.





