Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці 14 і 15 мая усталююць на аўтадарогах М1 (Брэст — Мінск — мяжа з Расіяй) і М5 (Мінск — Гомель), паведамілі ў СЗАТ «Бяспечныя дарогі Беларусі».

Мабільныя датчыкі ў гэтыя дні будуць працаваць з 07.00 да 20.00 на 451-м км аўтадарогі М1 і на 31-м км аўтадарогі М5.

Акрамя таго, пераносныя спідкамы з 07.00 да 20.00 ўсталююць 16 мая на 43-м км дарогі М3 (Мінск — Віцебск) і на 41-м км Р28 (Мінск — Нарач), 17 мая на 31-м км М5 і на 52-м км М3, 18 мая на 43-м км М3 і 451-м км М1, 19 мая на 31-м км М5 і 43-м км М3, 20 мая на 451-м км трасы М1 і на 41-м км Р28.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0