У матчы сёмага тура чэмпіянату Беларусі «Граніт» падзяліў балы з мінскім «Дынама» (1:1).
Такім чынам, «Дынама» не можа выйграць у нацыянальным першынстве на працягу пяці матчаў. Да гэтага было чатыры нічыі ў сустрэчах з «Шахцёрам» (0:0), БАТЭ (3:3), «Слуцкім» (1:1) і «Нафтанам» (1:1).
На дадзены момант падапечныя Вука Рашавіча размяшчаюцца на пятым месцы, набраўшы 11 балаў пасля 7 гульняў.
У аўторак — матч з «Крумкачамі»





