Забаўны эпізод здарыўся перад пачаткам выніковай нарады расійскага генералітэта па абаронным комплексе. Уладзімір Пуцін, накіроўваючыся да свайго месца, нечакана зрабіў заўвагу віцэ-прэм'еру Дзмітрыю Рагозіну:
— Гальштук папраўце!
Гальштук у Рагозіна, чыё месца было праваруч ад Пуціна, сапраўды быў з'ехаўшы на бок.
Рагозін — расійскі віцэ-прэм'ер, адказны за абаронную прамысловасць. Ён вылучаецца ультраправымі і ультранацыяналістычнымі поглядамі.
Гнеў Пуціна нядаўна быў выкліканы зрывам запуску ракеты з новага касмадрома «Усходні», будаўніцтва якога курыраваў акурат Рагозін.





