Форвард зборнай Беларусі Джэф Плэт пракаментаваў паражэнне ад Венгрыі (2:5) на ЧС-2016.

«Што я магу сказаць беларускім заўзятарам? Паверце ў нас апошні раз. У матчы з Францыяй мы прыкладзем усе сілы, каб парадаваць вас станоўчымі вынікамі. Адступаць далей нам ужо няма куды», — сказаў Плэт.

Матч Францыя — Беларусь пройдзе 17 мая.

Нагадаем, наша каманда пазбавілася шанцаў на выхад у плэй-оф. А ў выпадку пройгрышу ад Францыі пакіне элітны дывізіён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?